Па старонках роднай мовы
Праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Мiжнароднаму дню роднай мовы «Па старонкам роднай мовы» з 17.02.2023 па 24.02.2023
№ п/п |
Мерапрыемствы |
Удзельнiкi |
Дата правядзення |
Работа з дзецьмi |
|||
1. |
«Падарожжа па беларускiм хаткам» Экскурсiя ỳ метадычны кабiнет - знаёмства з беларускiм кутком |
Педагогi, дзецi |
17.02.2023 -24.02.2023 |
2. |
Спецыяльна арганiзаваная дзейнасць на тэму «Я - беларус, я ганаруся, што маю гэтае iмя» |
Педагогi, дзецi старэйшых групп |
17.02.2023 -24.02.2023 |
3. |
Спецыяльна арганiзаваная дзейнасць (маляванне i лепка) «Героi беларускiх твораỳ» |
Педагогi, дзецi |
17.02.2023 -24.02.2023 |
4
|
«Скарбонка беларускiх народных гульняỳ». Фiзiчны вольны час з дзецьмi «Вясёлыя гульнi дзяцей беларусаỳ» |
Педагогi, дзецi, кiраунiкi фiзiчнай культуры |
17.02.2023 -24.02.2023 |
5.
|
«Гучы, роднае слова!» Азнаямленне з беларускiмi кнiгамi i часопiсамi для дзяцей |
Педагогi, дзецi |
на працягу года |
6. |
Гутаркi «О, край родны, край прыгожы, мiлы кут маiх дзядоỳ!» |
Педагогi, дзецi |
17.02.2023 -24.02.2023 |
7. |
Знаёмства з беларускiмi вiдамi творчасцi - выцiнанка (для дзяцей старэйшых груп) |
Педагогi, дзецi |
17.02.2023 -24.02.2023 |
8. |
«Расцем беларусамi» Прагляд мультфiльмаỳ на беларускай мове |
Педагогi, дзецi |
17.02.2023- 24.02.2023 |
Работа з педагогамi |
|||
9. |
Выпуск газеты да дня роднай мовы |
Намеснiк загадчыка па АД Толкша Т.У. |
Да 17.02.2023 |
10. |
Кансультацыi для педагогаỳ «Фальклор (малодшы узрост)», «Далучэнне дзяцей i бацькоỳ да беларускай народнай творчасцi» |
Педагогi |
20.02.2023 |
11. |
Выстава народных ляляк i цацак з беларускага фальклору, метадычнай лiтаратуры |
Педагогi, бацькi |
17.02.2023 - 24.02.2023 |
12. |
Самаадукацыя выхавальнiкаỳ па авалоданнi беларускай мовай |
Педагогi |
на працягу года |
Работа з бацькамi |
|||
13. |
Кансультацыя для бацькоу «Беларускi народны фальклор для дзяцей» |
Педагогi, бацькi |
17.02.2023 - 24.02.2023 |
14. |
Сайт ДЦРР № 98 г. Гродна, раздзел «Па старонках роднай мовы»: «Народная скарбонка - сайты для дзяцей i бацькоỳ», «Чытаем разам з дзецьмi» |
Намеснiк загадчыка па АД Толкiна Т.У. Педагогi |
на працягу года |
15. |
Выстава беларускiх кнiг для бацькоỳ |
Педагогi, бацькi |
17.02.2023 - 24.02.2023 |
16. |
Выстава малюнкаў бацькоў і дзяцей «Беларусь - мая Радзiма» па матывах беларускiх народных казак, песенак, пацешак. |
Педагогі, дзеці, бацькі |
17.02.2023 - 24.02.2023 |
17. |
Лiтаратурная гасцёўня «Родная мова, цудоўная мова!», уласныя творы, прысвечаныя мове. |
Педагогі, бацькі |
17.02.2023 - 24.02.2023 |
Беларускiя хуткамоўкi
Паважаныя бацькі і педагогі!
Прапануем Вам беларускiя лічылкі, хуткамоўкi, якія можна выкарыстоўваць у штодзённых зносінах з дзецьмі. Няхай гэтыя маленькія творы мастацтва дапамогуць адчуць прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, паспрыяюць выхаванню павагі да свайго народу.
Лічылкі
Эны-бэны
Эны-бэны, фіны, лёк,
Сам Пятровіч бліны пёк.
Пёк, пек, не дапёк,
Схапіў шапку дый уцёк.
Заяц-месяц.
— Заяц-месяц,
Дзе ты быў?
— У лесе.
— Што рабіў?
— Лыкі драў.
— Куды клаў?
— Пад калоду.
— Выйдзі вон із карагоду!
Ішоў баран.
Па крутым гарам,
Вырваў траўку,
Палажыў на лаўку.
Хто яе возьмець,
Той вон пойдзець.
Кацілася торба.
Кацілася торба
З высокага горба,
А ў той торбе
Хлеб, пшаніца.
З кім жадаеш
Ты дзяліцца?
Раз, два, тры, чатыры, пяць.
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць.
А за зайчыкам луна,
Просіць выйсці калдуна.
Раз, два, тры, чатыры.
Раз, два, тры, чатыры,
Кошку грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
А вы спрабавалi гаварыць хуткамоўкi па-беларуску? Гэта вельмi цiкава i весела!
Белы бусел баіў байку беламу зайку.
На двары стары баран грукаў зранку ў барабан.
I Піліп да ліпы прыліп. Да ліпы прыліп і Піліп.
Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце.
Патап пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі.
Пракоп і Барыска елі барбарыскі.
Рабая курка клюе крупкі.
Скача чапля па балоце, чачотачка ў чароце, а чубаты чачот топча, топча агарод.
Раз прывёз Рыгор Цімоху мех арэхаў, мех гароху.
Маша шыла шапку Сашу. Шапку Сашу шыла Маша.
Саша на шашы, смокчучы сушку, шагам шпарка шпарыла.
Галя глядзела на лёд, на дарозе быў галалёд.
Клара грае на клярнэце, Карл сьпявае ў квартэце.
У мышэй няма машыны , а ў машыны няма шыны.
Ля шашы ў шалашы сала елі малышы.
Ткач тчэ, а таўкач таўчэ.
Жаль прапала паклажа, а можа быць кража.
Шурык шуршаў каля грушы мяшком з ігрушамі.
Лып, лып, ля ліпкі лыпае вочкамі Піліпка.
Адам маўляў мёд прадам, перадам мандарыны мадам.
У кавярні кавалер Валерка, перакуліў талерку з катлетай Веркі.
Быстрамоўкі аб вяроўцы, хуткамоўкі аб вавёрцы.
Беларускія народныя казкі
Беларускія народныя казкі |
|
Шчасце
Жылі два браты: адзін багаты, другі бедны. Гэты багаты і працаваў, здаецца, горш, а жыў добра; ну а бедны быццам і хараша працаваў, а жыў цяжка – не шэньціла яму ні ў чым... далей » |
|
Іван Вячорка, Паўношнік і Заравы
Жыў сабе мужычок з жаною. І пражылі да старасці, і ў іх не было дзяцей. Потым пры старасці баба гэта зацяжарыла і радзіла ў адну ноч трох сыноў: большага сына радзіла вячэрняга, сярэдняга – паўношнага, а меншага – заравога... далей » |
|
Калядная казка
Жылі дзед і баба. Вось паставілі яны стобачку, дзед і кажа... далей » |
|
Маша і мядзведзь
Жыла-была дзевачка Маша. Пайшла яна з сяброўкамі ў лес чарніцы збіраць... далей » |
|
Несцярка
Жыў сабе Несцярка, было ў яго дзетак шэсцерка: рабіць ляніцца, а красці баіцца... далей » |
|
Два камені
Ляжаў пры дарозе вялікі камень. Хто ні ідзе, спыніцца каля яго, пасядзіць, адпачне, а то і падсілкуецца на ім трохі... далей » |
|
Як я гляну на твой нос, дык успомню пра свой хвост
Жыў сабе на сьвеце бедны селянін. Яму ў жыцьці не шанцавала. Гаспадарка ня ручыла, скаціна не вялася, дзеці хварэлі, жонка была сварлівая... далей » |
|
Хітры вол
Пайшоў вол сена касіць. Косіць, завіхаецца, на неба паглядае: ці не відаць адкуль хмары? "За пагоду, — думае, — сена насушу, стог ськідаю, тады і зіма... далей » |
|
Сынок - з - кулачок
Жылі дзед і баба. І быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. Ня большы за кулак. Так дзед з бабай яго і звалі: сынок-з-кулачок... далей » |
|
Страшны зьвер
Быў у аднаго гаспадара конь. Быў ён дужы, паслухмяны і працавіты. Любіў яго гаспадар і глядзеў, каб быў напоены і накормлены. Але праходзіў час... далей » |
|
Стралец і рыбак
Былі ў бацькі два сыны. Вырасьлі яны, як дубы, а бацьку ўсё няма палёгкі. Большы, праўда старанны быў хлопец, ды вось бяда... далей » |
|
Селянін, мядзьведзь і лісіца
Араў селянін поле. Не канём, а валом. А вол такі лянівы быў, што проста бяда. Ні голасу не слухае, ні пугі не баіцца. Разлаваўся селянін на вала... далей » |
|
Сава і дзяцел
Не пасьпела яшчэ і разьвіднецца як сьлед, а дзяцел Тук Туковіч ужо ўсхапіўся за работу. Ён так забарабаніў па старой хвоі... далей » |
|
Сабачая грамата
Некалі панамі былі ня толькі паны, а і панскія сабакі. І мелі яны пры сабе важныя пеперы — дваранскія граматы. У тых граматах пісалася... далей » |
|
Сабака-паляўнічы
Жыў дзед. Быў у яго сабака.Надакучыла сабаку жыць у дзеда: і вартаваць няма чаго, і корму мала. Пайшоў ён у лес на паляваньне. Напаткаў там воўка... далей » |
|
Сабака і воўк
Быў у аднаго гаспадара сабака. Шчыра служыў ён гаспадару, ды не агледзеўся, як пастарэў. Горш сталі бачыць яго вочы... далей » |
|
Сіняя сьвіта налева пашыта
Жыў-быў цар-чараўнік. Клікнуў ён кліч па ўсяму царству: «Хто схаваецца ад мяне, таму поўцарства аддаю!». Знайшоўся такі ахвотнік — Сіняя сьвіта... далей » |
|
Ракаў гнеў
Загневаўся рак на Бога.— Дрэнны лёс прызначыў мне Бог, — кажа ён — цэлы век на цёмным дне поўзаць мне суджана; ні сьвету, ні цяпла, ні радасьці... далей » |
|
Разумная дачка
Жыў адзін бедны чалавек з жонкаю. Нарадзілася ў іх дачка. Прышлося спраўляць радзіны. А ў чалавека таго ні хлеба, ні да хлеба. Чым гасьцей частаваць?.. далей » |
|
Пчала і муха
Жылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да вечара па лугах лятала, мёд зьбірала. А муха мёд толькі есьці любілі. Дзе мёдам запахне, там і яна... далей » |
|
Паляшукі й палявікі
Было ў бацькі дванаццаць сыноў, усе рослыя ды ўдалыя хлопцы.Жылі яны на вялікай палянцы, між цёмнага лесу. Вялі там сваю гаспадарку... далей » |
|
Ох і залатая табакерка
Жыў сабе сіраціна Янка, лясьнікоў сын. Бацькі яго памерлі, а радні ніякай ня было. Так і жыў ён адзін у лесе, у бацькавай хатцы... далей » |
|
Ня сілай, а розумам
Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насёк дроў, сеў на пань адпачыць.Прыходзіць мядзьведзь:— Гэй, чалавек, давай будзем барукацца!.. далей » |
|
Мена
Жыў дзед ды баба. Мелі яны хатку і загон зямлі. Але ня было ў іх ні каня, ні вала. А гэта такое гора, што хоць ты сам у плуг упрагайся... далей » |
|
Лёгкі хлеб
Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, разьвязаў і пачаў есьці.Выйшаў зь лесу галодны воўк... далей » |
Лісіца-хітрыца
Жыў дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі ня было, толькі адна курачка Чубатка.Жылі яны, жылі, дажыліся — няма чаго варыць... далей » |
|
Лісіца і дрозд
Жылі дзед і баба. Дзед у лес хадзіў дровы сячы, а баба дома была, пірагі пякла.Аднаго разу злавіў дзед у лесе дзікага парсючка... далей » |
|
Курачка-Рабка
Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу... далей » |
|
Кот Максім
Жылі дзед і баба. Мелі яны сына і ката. Сына звалі Марцінам, а ката — Максімам. |
|
Каток зь пеўнікам ды ліска
Жылі-былі каток і пеўнік. Збудавалі яны хатку пры лесе.Кажа раз каток пеўніку:— Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачыніся й нікога ня пускай... далей » |
|
Каток - залаты лабок
Жыў дзед з бабай. Былі яны вельмі бедныя: ні насіць няма чаго, ні варыць.Вось баба і кажа дзеду:— Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок... далей » |
|
Залатая яблынька
Жыў дзед і баба. І былі ў іх дочкі — дзедава дачка і бабіна дачка. Дзедаву дачку звалі Галя, а бабіну — Юля. Баба сваю родную дачку песьціла... далей » |
|
Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка
У ваднаго караля быў маленькі сын, і хтосьці яму сказаў, што ён зьгіне. Калі хлапец гэты падрос, то адзін раз стаў прасіцца... далей » |
|
Каза - манюка
Жыў дзед ды баба з дачкою. І была ў іх каза.Пагнала дачка пасьвіць казу. Цэлы дзень пасьвіла па бары, па дубраўцы, па мураўцы... далей » |
|
Заяц і вожык
У вадзін ясны сонечны дзень стаяў вожык каля дзьвярэй свайго дому, склаўшы рукі на жываце, і напяваў песеньку. Сьпяваў ён сваю песеньку, сьпяваў і... далей » |
|
Доўг
Жыло ў адной вёсцы трох братоў. Два былі разумныя, а трэці — дурнаваты. Разумныя працуюць каля хаты, на полі, а дурнаваты ходзіць ды пасьвістывае... далей » |
|
Дзяцел, лісіца і варона
Выдзеўб дзяцел у васіне дуплё, збудаваў гняздо і вывеў дзетак — траіх дзятлянятак.Растуць малыя, а дзяцел цешыцца... далей » |
|
Вол і асёл
Жылі на адным двары вол і асёл. Вол рабіў цяжкую работу — у ярме хадзіў, а асёл толькі калі-нікалі гаспадара ў павозцы вазіў.Вось аднаго разу... далей » |
|
Вол
Быў сабе вол, баран, гусак і пеўнік. Надыходзіла зіма, дык вол кажа:— Ведаеце што? — зіма надыходзіць, холад будзе, — пастаўма хатку... далей » |
|
Воўк і ваўчыха
Воўк і ваўчыхаРазгаварылася аднаго разу ваўчыха з ваўком.— Дрэнна табе, воўк, жывецца, — кажа ваўчыха.— Чаму?.. далей » |
|
Былінка і верабей
Сеў верабей на былінку і просіць:— Былінка, былінка, пакалышы мяне.Але былінка калыхаць вераб'я не захацела. Тады верабей паляцеў да казы.. далей » |
|
Браты-паляўнічыя
Жылі-былі ў вадной вёсцы стары із старою. Было ў іх тры сыны.Слаўныя гэта былі хлопцы й добрыя работнікі. Але найбольш за ўсё любілі яны... далей » |
|
Баран бок абадран
Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран. І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк... далей » |
|
Алёнка
Жылі дзед і баба. І была ў іх дачка Алёнка. Ды ніхто з суседзяў не называў яе па імені, а ўсе звалі Крапіўніцай... далей » |
|
Аб дурню і залатым птаху
Было ў ваднаго чалавека трох сыноў: двух разумных, а трэйці — дурны. Старэйшы ўмеў на скрыпцы йграць, серадольны — на дудцы, а найменшы — дурны... далей » |
Лiтаратурная гасцёўня «Родная мова, цудоўная мова!»
«Загадка для матулi»
Снiгiрова Ганна Яўгенаўна
- Матуля, скажы мне чаму мы дома
Зусiм не гаворым на роднай мове?
Вось гэта пытанне, вось гэта загадка,
I дзе ж для сыночка знайсцi мне адгадку?
Чаму? Што казаць? Не ведаю я,
Але ж мову родную ведаю я:
Умею чытаць, умею пiсаць,
Чаму ж я нiчога не спрабую казаць?
Вось гэта пытанне, вось гэта загадка…
- Здаецца мне, сынку, знайшла я адгадку:
Мы будзем з табою чытаць, гаварыць
I вершы цiкавыя будзем вучыць.
Дзякую, мiлы, табе я за то,
Што родную мову звяртаеш ты ў дом!
"Наш парк"
Гуменная Марыя Паỳлаỳна i дачка Варвара
У краiне нашай мiлай
Ёсць шмат азёр, лясоў.
Але ж наш парк Румлёва
Мiлей мне ў сто разоў!
Прыгожыя ля Нёмана
Бяроза, граб i клён,
Чырвоны дуб ля школы,
Дзяцей чаруе ён!
Вясной спяваюць птушкi.
Квiтнее весь наш парк!
Пралескi сiнявокiя
Усiм радуюць пагляд.
А ў восень залатое ўбранне надзяе,
Дзеля творчых вырабаў лiсце нам дае.
Люблю на бераг Нёмана
Па парку я прайсцi,
А ён шумiць галiнамi:
- Ты мне дапамажы!
«Мова беларуская»
Аўсейчык Віктар Мікалаевіч, вартаўнік-вахцёр
Многа моỳ ёсць на планеце:
I прыгожых, i благiх,
Але лепшая на свеце
Беларуская з усiх!
Мова мiлая такая
Тых далёкiх нам гадоỳ,
Для мяне ты - маладая
У песнях тваiх галасоỳ!
Мова сiлы прыбаỳляе
I гадуе нам дзяцей,
Мова кроỳ нам сагравае,
Сэрцу робiцца цяплей.
Дык не цурайся сваёй мовы,
Размаỳляй на ёй хутчэй!
I твае думкi, твае словы
У душы засвецяцца ярчэй!
«Гародне»
Мішына Святлана Васільеўна і Мікалай
Маё каханне – горад мой,
Я зноў стаю перад табой:
Прад велiччу тваёй маўклiвай,
Прад старажытнасцю тваёй.
Тваё iмя гучыць, як ласка,
Як гоман срэбраных крынiц.
Знаёмая з дзяцiнства казка –
Мой горад поўны таямнiц.
О, як, скажы, забыць мне можна
Юнацкай мары закуток?
Дзе па-над Нёманам Каложа,
Дзе ўвысь нясуцца до аблок
Званоў царкоўных перелiвы…
I ты стаiш у забыццi.
I неяк вельмi асаблiва
Нахлынуць раптам пачуццi.
Зноў сэрца поўнiцца натхненнем
I думкi вершамi ляцяць.
Спынiсь на хвiлечку iмгненне…
Так многа трэба мне сказаць!
«Горад мой слаỳны»
Аўсейчык Віктар Мікалаевіч, вартаўнік-вахцёр
Горад мой слаỳны, горад мой вольны,
Бачу цябе я часамi ỳ сне.
Ты так прагожы, родны мой Гродна,
Век буду помнiць цябе!
Свецяцца золатам яркiм
Дахi касцёлаỳ, царквей,
Кветкамi пахне ỳ парках,
Хочацца дыхаць хутчэй.
Цябе раздзяляе наш Нёман
На дзве палавiнкi-сястры,
Дзiцячы тут сцелецца гоман
На беразе слаỳнай ракi.
Ты – горад-салдат, пагранiчнiк,
Стаiш часавым на мяжы,
Краiны сваёй ты зянiтчык,
Квiтнеюць тваi рубяжы!
"Наша мова"
Мадэкша Алена Аляксандраỳна i дачка Алеся
Як цудоўна, мілагучна
Мова нашая гучыць,
Нібы звонкая крыніца
Паміж беражкоў бяжыць.
Наша мова – мова ласкі,
Што матуля аддае,
Сваім дзеткам ночкай цемнай
Калыханачку пяе.
Мова шчасця і павагі
Ў дзень светлы Перамогі –
Трэба ж нашым ветэранам
І ўвага, і падмога.
А яшчэ мова навукі:
Здольным усім патрэбна,
Каб свае адкрыцці, тайны
Тлумачыць, як трэба.
Мова нашае Радзімы
Простая, знаёмая,
Як і наша Беларусь –
Чыстая, свабодная.
І не знікне наш народ,
Гаваркі і з густам,
Пакуль будзе жыць і мова,
Мова беларуская.
«Наша хата»
Аўсейчык Віктар Мікалаевіч, вартаўнік-вахцёр
Наша хата стаiць небагата,
Сiратлiва глядзiць на дарогу,
Ужо нiхто не прыйдзе да закату,
Не прысядзе нiхто ля парога.
Гадавала ты нас, сагравала,
Адпраўляла на службу, у дарогу,
I вяселля было тут нямала,
I нямала было тут трывогi!
Не прыдуць нашы мама i тата,
Назаўжды адплыла ў iх доля,
Ты прабач, наша родная хата,
Што яны не вярнуцца нiколi!
Да цябе мы прыедзем вясною,
I пастукаем цiха ў акно,
I напоўняцца вочы слязою,
Што не выгляне з вокнаў нiхто!
Тыадчынеш нам дзверы з дарогi,
Стол накрыем i ўсё абмяркуем,
За бацькоў мы памолiмся Богу,
I цябе мы таксама пачуем!
"У садок дзіцячы я хаджу..."
Якімчык Вераніка Янаўна i дачка Марыя
У садок дзіцячы я хаджу.
Усіх сваіх сяброў буджу,
Калі яны кладуцца спаць,
Бо трэба ж мову вывучаць!
Агрэст, ажыны і фіранка -
Вучу я дома самым ранкам,
А з'еўшы торцік з татам разам,
Мы нашай маме "дзякуй!" скажам!
Мультфільмы для дзетак на роднай мове
У пэўны момант шмат хто з бацькоў прыходзіць да пытання: ці існуюць мультыплікацыйныя фільмы для дзетак на беларускай мове? Для вас ёсць добрая навіна – яны існуюць!
"Прыгоды Несцеркі" https://www.youtube.com/watch?v=MJlWU9g3iRY
"Як Несцерка харчы прадаваў" https://www.youtube.com/watch?v=YQ41fhBI_UY
"Як Несцерка скарб знайшоў" https://www.youtube.com/watch?v=4w1LF1K6XuI
"Як Несцерка на кірмаш збіраўся" https://www.youtube.com/watch?v=m-eNxN5zfWE
"Піліпка" https://www.youtube.com/watch?v=mQjkqgQua5g
"Як служыў жа я ў пана" https://www.youtube.com/watch?v=eEJopNaKI6g
"Дзед Барадзед" . Калыханка https://www.youtube.com/watch?v=HWbTO1f3uNE
"Лічылка - вучымся лічыць ад 1 да 10 з песенькай" https://www.youtube.com/watch?v=tRsiMtFPl-I
"Прыгоды і паходы: Як людзі навучыліся чытаць і пісаць" https://www.youtube.com/watch?v=NDcgNvjJVEc&list=PLLxQpYG35cp3fx-OSrhdMMwR3GXSsqRvU
"Прыгоды і паходы. Чаму трэба мыць рукі і чысціць зубы. Мікробы і бактэрыі" https://www.youtube.com/watch?v=uLhPKiZaymc
"Прыгоды і паходы: Сезонныя змены ў жыцці жывёлы" https://www.youtube.com/watch?v=1U3KZkthXDM
"Чаго на свеце не здараецца" https://www.youtube.com/watch?v=yvQdohbYFnw
"Будзьма беларусамі!" https://www.youtube.com/watch?v=jGEM5qtZxaw
"Дзед" https://www.youtube.com/watch?v=pbRqV9jYEWA
Прыемнага ўсім прагляду!
Вершы пра Новы год i зiму
"Дзед Мароз" Якуб Колас
Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым снежным блескам.
Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам,
Крые руні, травы, лозы
Белай посцілкай-кажухам.
Дзеда ўсюды носяць ногі,
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць крыху з дарогі,
Важна сеўшы на ялінку.
А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Свецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках.
Тут лісічка, зайчык, мышка,
Рыбкі, буслік доўгавязы.
А як ззяюць на ёй шышкі,
Нібы ў іх гараць алмазы!
Каля ёлкі карагоды,
Песні, гутарка жывая,
А той дзед белабароды
Толькі ў вусы смех пускае.
Дык рассунем кола шырай,
Патанцуем на памосце,
Песняй звонкай, песняй шчырай
Прывітаем дзеда-госця.
"Зімой" Максім Багдановіч
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег.
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.
"Як звяры зіму сустракаюць" Рыгор Барадулін
Мядзведзь
На ўвесь бор,
На ўвесь бор
Гучна грукае тапор.
Гэта Мішка клышаногі
Чэша дошкі для падлогі.
Ставіць ложак, бо яму
Спаць і спаць усю зіму.
Ледзьве холад на парог,
Мішка шусь у свой бярлог.
Кладучыся, пазяхне,
Зарыпяць масніцы...
Хай яму ў мядзведжым сне
Толькі лета сніцца.
Заяц
Заяц шэры,
Заяц-зух
Да зімы пашыў кажух
Белы-белы. Зайца ў ім
Не пазнаць цяпер зусім.
Але зайцу не сядзіцца:
Мерзнуць вушы, лапкі.
Шые заяц рукавіцы,
Шые заяц шапку.
— А да ліскі не пайду,
Каб не трапіць у бяду...
Воўк
А ваўку-лайдаку
Працаваць няма ахвоты.
Ён блукае ў хмызняку
I зайцоў
Цікуе ўпотай.
А пра дом не дбае.
Дзе там!
Бо пацеў у футры летам.
Воўк забыўся, няйначай,
Што цяпло
Вось-вось міне...
Што ж, няхай зімой паскача,
Не шкада звяругі мне.
Лісіца
А лісіца-ліска
Не далёка — блізка
Адшукала норку,
Пачала прыборку
Вымятае пыл хвастом.
Цёплы дом...
Хай цяпер мароз трашчыць,
Снег па лесе
Сцеле...
— Трэба зайца запрасіць
Мне на наваселле!
"Дзед Мароз і Міхасёк" Павел Саковіч
Міхасёк зімовым ранкам,
Захапіўшы ў сенцах санкі,
Выйшаў, стаў сярод двара:
Дзе ж гуляе дзетвара?
Тут з'явіўся Дзед Мароз
І адразу - цап за нос.
Ну а потым, быццам жартам,
Угчыкнуў за вуха раптам.
Хлопчык здзекаў не стрываў -
Драпака адразу даў.
На крутую горку ўцёк
Ад марозу Міхасёк.
Дзед Мароз такі старэнькі,
У яго баляць каленкі.
Ён ад хлопчыка адстаў
І... чапляцца перастаў!
"Першы снег" Павел Саковіч
Я раніцой расплюшчыў вочы,
Спыніўшы сноў імклівы бег.
Святло чароўнай белай ночы
Разліў па хаце першы снег.
Падскочыў з ложка да фіранкі,
Багацця белага - да стрэх.
І гурбы пульхныя на ганку,
З'явіўся сябар лепшы - снег!
Цяпер штодня я з ім гуляю.
І нават ноччу часта ў сне
Будую крэпасці, знішчаю,
А ён цярплівы гэткі, снег!
Міне зіма. Вясна настане
І снег змяце з падворка прэч.
Ды не навечна ён растане -
Яшчэ з ім будзе шмат сустрэч!
"Кружацца сняжынкі" Міхась Пазнякоў
Хто там шустры скача?
Ціха снег рыпіць -
Гэта зайка з дачы
Праз лясок бяжыць.
Кружацца сняжынкі,
Нібы ў дзіўным сне.
Зайка для Дарынкі
Торбачку нясе.
А ёй - пажаданні
Добраю расці,
Быць заўжды стараннай,
Шчырай у жыцці.
Хоча ён з Дарынкай
Сам на Новы год
Хоць бы на хвілінку
Стаць у карагод.
"Зіма" Ніл Гілевіч
Вось і прыйшлі жаданыя
Зімовыя дзянькі.
Дык даставай схаваныя
І саначкі каваныя,
І лыжы, і канькі!
Яны ўжо застаяліся -
Дай волю ім хутчэй!
Вітай, раздолле белае!
Хай кроў у жылах бегае
Шпарчэй і гарачэй!
"Зіма" Васіль Дэбіш
Снег белы. Ён на сонцы аж гарыць.
І чысты-чысты. А па светлым - груба
Ідзе натоўп. Куляюцца з гары
Падлеткі. І ляцяць адчайна ў гурбы.
Вясёлым смехам поўніцца іх лёт.
Як зорачкі, сняжынкі пад нагамі...
Люстэркам залатым іскрыцца лёд,
І вершы я па ім пішу канькамі.
"Мядзведзь" Данута Бічэль-Загнетава
Дзед Мядзведзь стаміўся троху -
Лёг у мягкую бярлогу.
Смачна спалася яму,
Не ўставаў усю зіму.
* * *
Які прастор... Ў прасторы іней...
Я сам не ведаю, чаму
Люблю аснежныя раўніны
І беларускую Зіму!
Паўлюк Трус
Чытаць цалкам: http://vershy.ru/content/yak-zvyary-z%D1%96mu-sustrakayuts
Чытаць цалкам: http://vershy.ru/content/z%D1%96moi
Чытаем разам з дзецьмi
Калыханкi
А ты, каток шэры
А ты, каток шэры,
Ў цябе хвосцік белы.
Прыйдзі, каток, начаваць
I дзіцятка калыхаць.
А ты, коцінька-каток,
Ў цябе шэранькі хвасток.
Ты прыходзь к нам начаваць,
Будзеш Янку калыхаць,
А я шэраму катку
За работу заплачу —
Дам гарлачык малака
I кавалак пірага.
Апсік, апсік, каточак,
Не хадзі ты ў садочак,
I не тапчы кветачак,
I не будзі дзетачак.
Няхай кветачкі цвітуць,
Няхай дзетачкі заснуць.
Люлі, люлі, дзеткі, спяць,
А я буду калыхаць.
Баю, баіньку, баю.
Не лажыся на краю.
Не лажыся на краёк,
Прыйдзе шэранькі ваўчок.
Цябе схопіць за бачок.
Забаўлянкi
Гушкі, гушкі, гушкі,
Прыляцелі птушкі,
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Боты паскідалі,
Кругом паляталі.
Сталі сакатаці.
Чаго птушкам даці?
Прынясу ім жыта,
Будуць птушкі сыты.
Пасыплю гароху —
Хай ядуць патроху.
Ды насыплю грэчкі —
Хай нясуць яечкі.
Кукарэку, певунок,
Залаценькі чубок,
Пад паветачку пайшоў,
Курку-рабку там знайшоў.
Пачаў курку пытаць,
Ці ўмее чытаць.
— Не чытаю, не пішу,
Толькі яйкі нясу.
Што дзень дзецям нашу
Аж па цэламу кашу.
Кую, кую ножку,
Паеду ў дарожку.
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая,
Еду, еду, еду,
Ніяк не даеду.
Прыпрагу сароку,
Паеду далёка,
У новай кашулі
Да майго дзядулі.
Скоранька па Каб паспець к абеду.
Ладкі ладком,
Піражкі з мядком,
Кашка з алеем,
Есці не ўмеем.
— Ладу, ладу, ладкі
Дзе былі?
— У бабкі.
— А што елі?
— Кашку.
— А што пілі?
— Малачко.
Бабулька казала,
Як нас частавала:
- Прыходзьце часцей, Пачастую смачней:
Дам вам сыраквашкі,
Бярозавай кашкі.
Люлі-люлі-люлі,
Прыляцелі куры,
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Сталі сакатаці —
Што курачкам даці?
Ці ячменю жменьку?
Ці гарошку трошку?
Ці жыта карыта?
Ці бобу каробу?
Трэба даць ім грэчкі,
Каб неслі яечкі.
Сонейка-сонца,
Выгляні ў аконца,
Пасвяці нам трошку,
Дам табе гарошку.
У куце сядзіць мядзведзь,
Хустку вышывае,
А лісічка-невялічка
Хатку прыбірае.
А каток пячэ аладкі,
Масла падлівае.
Мышанятка жвава, гладка
Катку памагае.
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку,
I свістаў ён птушачкай,
Птушачкай-пяюшачкай.
ВЕРШЫ
Коцік басаногі
Па сняжку гуляў,
Адмарозіў лапкі
I заплакаў: — Мяў...
Што за дзіва гэта?
Трэба бегчы ў дом:
Снег такі халодны,
А пячэ агнём...
Адуванчык,
Дзьмухавец,
Кучаравы маладзец.
Стаў ён
Пры дарожцы
На даўжэзнай ножцы.
Дзьмухнуў вецер —
Адуванчык
Стаў нібыта
Абарванчык.
Адуванчык,
Дзьмухавец,
Як падстрыжаны хлапец,
Бо на макаўцы
Ў былінкі
Аніводнай
Валасінкі.
Я аладачкі з пяску
Сёння цэлы дзень пяку,
Але мой рахманы кот
Не бярэ аладкі ў рот.
— Коцік, коцік, не ўцякай!
Чаго хочаш?
— Ма-ла-ка!
Даўганогі землямер
Схапіў жабу за каўнер,
Па траве павалачыў,
У канаве намачыў,
Вострым носам дзеўбануў,
Уздыхнуў і — праглынуў.
Верабейка:
– Ціў-ціў-ціў! –
Муху дзюбаю злавіў.
А таму, што быў ён добры,
То з сябрамі падзяліў.
Елі муху ўсе са смакам.
Шчабяталі:
– Дзякуй!
– Дзякуй!
«Калі ласка», «дзякуй», «добры дзень» —
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.
Ветлівымі словамі
Трэба даражыць,
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.
Бяжыць вожык —Тупу-туп!
Сам калючы,
Востры зуб.
— Вожык, вожык,Ты куды?
Ад якой бяжыш
Бяды?
Вожык лапкамі
Туп-туп!
Вожык вочкамі
Луп-луп!
Навакол
Пануе ціш.
Чуе вожык —
У лісці мыш.
Ён да лісця
Тапу-тап!
I лапкаю мышку —
Цап!
На галіне тонкай
Яблыкі вісяць.
I гадае хлопчык:
— Як жа іх дастаць?
Выручыў малога
Вецер палявы,
Страсянуў галіну
I гукнуў:
— Лаві!..
— Вушкі, вушкі,
Што вы чулі?
— Чулі песеньку Ганулі:
«Гулі-гулі,
Гулі-гулі».
— Вушкі, вушкі,
Што вы чулі?
— Нам нічога не чуваць,
Прыйшлі козы начаваць,
Танцаваць ды прыпяваць:
«Не хоча Гануля
Вушкі свае мыць,
Будзем з казлянятамі
Тут, у вушках, жыць».
Народная скарбонка - сайты для дзяцей i бацькоў
Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ http://kazki.unicef.by | |
Сайт "Вясёлка" вершы для дзяцей http://vyaselka.ru |
Сайт для дзяцей і іх бацькоў http://dzietki.org | |
Сайт пісьменніка Генадзя Аўласенкі |
|
Флэш-гульні |
|
Казка на падушках, або 18 інтэрактыўных тэатраў для дашкалятаўhttps://www.svaboda.org/a/28168754.html |